З Днём Дзіця ўсіх! :)
Сёння
1 чэрвеня – Сусветны Дзень Дзіця. Прыгожы,
светлы і радасны дзень. Важнае і патрэбнае
свята. У гэты дзень уся ўвага скіравана
на дзяцей, гэта дзень, калі ім дазваляецца
амаль усё, гэта дзень лёгкі і радасны
для дзяцей і цяжкі, поўны клопатаў для
дарослых, для моладзі, якая ўдзельнічае
ў арганізацыі шматлікіх мерапрыемстваў.
І ў гэты дзень нельга пакінуць без увагі
ніводнага дзіцяці.
Сёння
мне пашанцавала і я меў мажлівасць
перажыць гэты дзень з асаблівымі дзецьмі,
з дзецьмі з інтэрната ў Галавіч полі.
Прыгожы канцэрт, падчас якога яны мелі
мажлівасць паказаць свае таленты,
падзяліцца сваёю радасцю з жыцця, хай
сабе і іх мажлівасці абмежаваны больш
чым звычайных дзяцей. І гледзячы на іх
радасныя твары падчас выступаў, бачна
як яны ганарацца тым, што робяць, якая
радасць распраменьвае іх вочы, бо
атрымліваецца, бо бачаць, што кранулі
сэрцы гледачоў. Тыя, хто не выступаў,
танцавалі, скакалі, гулялі ў ручаёк і
паравозік. Вы бачылі як танцуюць такія
дзеці? Гэта вымоўна.
Потым
быў футбол. Нядаўна іхняя каманда заняла
трэцяе месца ў рэспубліканскіх
спаборніцтвах. 4:4 – перамога «дружбы»
– вынік сённяшняй гульні. Трэбы было
бачыць іх радасць, калі яны забівалі
гол, чуць крык захаплення, калі іхні
галкіпер не прапусціў мяч у вароты...
Салодкая
вата, попкорн, малюнкі на асфальце –
гэта стварыла прыгожае свята для гэтых
дзяцей. Падаравала ім радасны, поўны
ўражанняў дзень.
Комментариев нет:
Отправить комментарий