Чаму ты смяешся?
А
сапраўды, па якой прычыне можна смяяцца?
Ці толькі калі пачуў жарт, калі весела
і радасна? Калі спрыяе атмасфера і
настрой?
А
калі табе балюча, калі цябе напаўняе
адчай і застаецца толь смяяцца, гучна,
як мага гучней, каб пераканаць наваколле,
хоць чаму ты павінен хлусіць – пытанне
на якое адказу не знойдзеш, бо не павінен
хлусіць, каб пераканаць сябе? А можа каб
хоць нешта зрабіць?
А
ці бывае смех, калі табе сумна, такі вось
сумны смех?
Хіба розны бывае смех і па розных
прычынах. З часам пачынаеш
адрозніваць гэтыя адценні і матывы
смеху, толькі ці гэта да чагосьці вядзе?
Ці адважышся падтрымаць, паразмаўляць,
ці проста не заўважыш?
Комментариев нет:
Отправить комментарий