Дэклараваная
100% -ая ўпэўненасць, што ёсць ці будзе
так, а не інакш – апасная пастка.
Вось
цяпер я зразумеў, вось цяпер я ведаю,
вось цяпер я веру... Варта быць асцярожным
кажучы падобнае, бо можа здарыцца , што
праз некаторы час, сам будзеш са смуткам
смяяцца над такою сваёю ўпэўненасцю.
«Каб
вы мелі ўва Мне супакой» (Ян 16,33)
Ведаеш,
супакой мае не той, хто з упэўненасцю
«ведае», але той, хто ўмее шчыра давяраць,
хто верыць, што той, каму ён давярае,
будзе верным. Зразумела, што гэты давер
– вельмі няпростая справа, бо сумневы,
часам страх, абаснаваны горкім вопытам
мінулых здрад, але гэта ж пытанне каму
ты давяраеш. Будзь уважлівым з гэтым,
глядзі на паставу, не на словы.
Комментариев нет:
Отправить комментарий