Адна з рыс меркаванняў
Адной
з рыс нашых меркаванняў, з'яўляецца іх
зменнасць. З цягам часу, пашырэннем
светапогляду, паглыбленнем ведаў, зменай
перспектывы з якой ты глядзіш – усё
гэта прыводзіць да таго, што тваё
меркаванне паддацца зменам. Бывае, што
гэтыя змены праходзяць балюча, асабліва,
калі тваё меркаванне не было добрым і
праўдзівым і гэта выявілася ў публічнай
спрэчцы, ты ўжо зразумеў свае памылкі,
але прызнаць іх у дадзены момант вельмі
няпроста. З'яўляецца фальшывае пачуццё
здрады сябе, бо гэта ж было тваё меркаванне,
твае думкі, твой жыццёвы досвед. Гэтае
пачуццё не дазваляе табе адразу ўспрыняць
праўду і прызнацца што памыляўся. Таму
шчырасць і праўда з'яўляюцца такой
цяжкай справай, бо яны патрабуюць часам
вялікіх ахвяр, мужнасці і доўгай барацьбы.
Змаганне з хлуснёй, якая можа пусціць
глыбокія карані ў нашай свядомасці –
справа ўсяго жыцця, бо толькі ты выкараніў
адзін самападман, даў сабе хвілінку
паслаблення, хутка можаш заўважыць, як
праз пэўныя дробязі і не істотныя
кампрамісы, цябе ўжо пачынае звязваць
іншая хлусня.
У
гэтай справе важна мець пэўны моцны і
сталы арыентыр, які дапаможа даць
праўдзівую ацэнку і не дазволіць памыліць
праўды з хлуснёй.
Комментариев нет:
Отправить комментарий