2 у адным
Якую
вартасць маюць мае ўчынкі, паводзіны,
спосаб быцця?
«Кожны,
хто чыніць зло, ненавідзіць святло, каб
не адкрыліся яго дрэнныя ўчынкі» (Ян 3,
20).
Аб
гэтым сведчыць мая рэакцыя на крытыку
гэтых жа паводзін, але не тая, што звонку,
бо яна не заўсёды шчырая, а менавіта
тое, што адбываецца ўвамне. Гэта напэўна
злосць і непрыняцце, калі я разумею, што
ўчынкі насамрэч не былі добрымі і
шчырымі. Гэта напэўна супакой і жаданне
працягваць размову на гэтую тэму, калі
я шчыра перакананы, што захаванне было
добрым і адпаведным, менавіта так трэба
было зрабіць у гэтых абставінах.
Наша
рэакцыя на крытыку і асвятленне ўчынкаў
– вось што добра сведчыць пра сапраўдную
вартасць паводзін і паставы.
Дарэчы
гэты пост павінен быў быць зусім пра
іншае. Пра тое, што ў сваім жыцці мы
спатыкаемся, я спатыкаюся, з
«людзьмі-мастамі», назавем іх так. Гэта
людзі якія нас яднаюць з іншым, больш
шырокім колам людзей. Тыя, з кім ты можаш
большую, ці меншую, сабраць «тусню» і
добра і весела правесці час. Гэта важныя
і вельмі патрэбныя людзі. Ты ім давяраеш,
з імі можаш быць сабою, такім, які ёсць.
Можа яны цябе не заўсёды разумеюць, але
яны побач і падтрымліваюць цябе і твае
ідэі, якія б яны не былі. І ты сумуеш калі
застаешся без іх прысутнасці, горш калі
яны знікаюць на доўгі час або разумееш
што яшчэ доўга не спаткаеце адзін аднаго,
але заўсёды застаюцца добрыя ўспаміны,
а пры спатканні, пасля доўгага перапынку,
кожную хвіліну перажываеш значна глыбей,
больш радасна і актыўна.
Комментариев нет:
Отправить комментарий