Пра пакорных людзей
Што
азначае быць пакорным? Гэта умець шчыра
глядзець на сябе і іншага чалавека, а
таксама ўсведамляць і адпаведна ўспрымаць
сваю ролю ў свеце.
Ведаць
свае слабасці і не баяцца іх, не хавацца
і не ўцякаць, але працаваць, спакойна,
метадычна і, што вельмі істотна, не
самотна. Разумець што ёсць шмат рэчаў
якіх ты не ўмееш, не зможаш, што не
атрымаецца змяніць увесь свет. Бачыць
сваю недасканаласць і бяссілле і прыняць
гэта, не хлусіць сабе што я такі моцны
і непадатлівы, але ўспрымаць сябе шчыра.
Гэта азначае любіць іншага чалавека.
Бачыць і ведаць яго недахопы і заставацца
побач. Не асуджаць і не прыніжаць, не
прыпамінаць стала пра памылкі, але
дапамагаць і падтрымліваць яго ў ягоных
асабістых змаганнях.
Кожны з нас абдараваны шматлікімі
талентамі, кожны мае сваё пакліканне,
свой асабісты і выключны шлях праз
жыццё. Для кагосьці гэта будзе азначаць
шмат актыўнасці, падарожжаў, спатканняў,
іншы пражыве спакойнае і ціхае жыццё.
Цябе могуць не разумець чаму ты крочыш
менавіта так і такім спосабам, але калі
ты шчыра разважыўшы зразумеў што гэта
тваё пакліканне і тваё месца ў жыцці,
то ці не варта крочыць за гэтым? Перажываць
радасць і прыносіць добры плён? А менавіта
гэтыя радасць і якасць плёну сведчаць
ці ты сапраўды жывеш паводле паклікання.
Не істотна ці ты робіш вялікія рэчы ў
маштабах сусвету, ці можа невялікія
нават у жыцці аднаго чалавека, істотна
што кажа табе тваё сэрца на пытанне аб
вартасці цябе, твайго жыцця.
Менавіта пакорныя людзі жывуць у блізкіх
і добрых адносінах з Богам, сабою і
асяроддзем. Менавіта такія людзі ведаюць
што такое радасць, яны ведаюць вартасць
кожнай хвіліны і падзеі, яны умеюць
захапляцца сонцам і зорамі, яны умеюць
проста жыць, сапраўды жыць. А ці не гэта
істотна?
Комментариев нет:
Отправить комментарий