Прыярытэты.
Што
для мяне істотна, адпаведна, важна,
карысна, прыемна і канструктыўна? Чаму
я раблю так, а не інакш, выбіраю ў дадзены
момант тое, ці іншае, збіраю плён такі,
а не іншы, лепшы ці горшы? Усё гэта звязана
з прыярытэтамі. Важна ўмець паставіць
усё на адпаведнае месца і стала працаваць
над вернасцю гэтаму парадку. Калі ўсё
мае адпаведнае месца – ты часцей збіраеш
добры плён. Як вырашыць што істотна, а
што не? Разважай, будзь крытычным,
адкрытым на канструктыўныя меркаванні
і рады. Будзь адважным запытаць, будзь
крытычным пры ўспрыманні адказу, дазваляй
сабе на перамены, нават часам вельмі
радыкальныя.
Шчырасць,
адкрытасць, самакрытычнасць – вельмі
важныя расы характару. Гэта тое, што
дапамагае табе паставіць прыярытэты.
P. S.: і яшчэ адна істотная рэч
– 1 Божы наказ.
Комментариев нет:
Отправить комментарий