Паверыць
слову... сёння так нярэдка можна пачуць
што словы не маюць вялікай вартасці,
што не варта ім давяраць, што яны не
маюць моцы і звычайна не спраўджваюцца.
Чаму так? Бо можа мы зашмат гаворым, а
вельмі мала робім? Можа нас пакрыўдзілі
не здзейсненымі абяцаннямі? А можа
проста мы самыя нярэдка не можам захаваць
вернасці дадзенаму слову і несвядома
не давяраем словам вакол нас?
Словам
можна забіць, а можна ажывіць. Дапамагчы
знайсці сэнс і гэты ж сэнс адабраць.
Сённяшняе
Евангелле (Ян 4, 43-54) распавядае пра бацьку
які паверыў слову, паводле якога яго
сын будзе жаць.
- Калі ён выздаравеў?
- Учора, а сёмай гадзіне!
У
бесканечным учора. Напоўненым доўгім
шляхам дадому і цяжкімі думкамі,
сумневамі, змаганнем з жаданнем вярнуцца
і змусіць Езуса пайсці разам з ім і
непасрэдна аздаравіць сына. Бесканечнае
ўчора перапоўненае барацьбой за веру
слову.
Ці
верыць слову? Залежыць ад асобы якая
яго выказвае. Ці даваць яшчэ адзін шанец?
Асабісты выбар.
Комментариев нет:
Отправить комментарий