У сённяшнім свеце так шмат жорсткасці...
Чамусьці ўспомнілася, як яшчэ ў маім
дзяцінстве, па мабільніках было
распаўсюджана відэа, на якім маладому
салдату адразаюць галаву. Некалькі
такіх жа маладых хлопцаў проста, з
усмешкамі і жартамі, адразаюць галаву
жывому чалавеку. Тады мы з цікавасцю
глядзелі гэты ролік нават па некалькі
разоў і нават не задумваліся наколькі
гэта жорстка, жудасна і несправядліва.
Ён меў мары, чаканні, дома чакала маці,
а можа нават дзеўчына і вяселле, перад
ім усё жыццё, а яму адразаюць галаву,
знімаюць на відэа і распаўсюджваюць.
Дзеля чаго? Можа дзеля пацехі, можа каб
паказаць сілу і напалохаць, але перад
ім было жыццё, а яму адрэзалі галаву...
Сёння
з маленства мы прызвычайваемся да
жорсткасці, несправядлівасці і паглынаем
перакананні аб не вартасці іншага
чалавека, лічыцца яго карыснасць, а не
асоба і глыбіня. Любоў да чалавека? А ці
гэта прынясе мне карысць? Калі не, дык
які сэнс мне яго любіць?
Так
цяжка ўзмываць у высь калі табе перыядычна
абломваюць крылы і яны потым не зусім
адпаведна зрастаюцца...
Ці
можна нешта зрабіць з гэтай жорсткасцю
навокал? Яе так шмат і там многія яе
любяць... Безумоўна малітва, але калі не
будзе канкрэтных учынкаў і паставы, дык
яе эфектыўнасць будзе вельмі малой,
без пазітыўнага адказу чалавека на
Ласку, эфектыўнасць яе будзе мізэрнай.
Усё
адносна? Не усё! Але ў дачыненні да зла
і жорсткасці ў нашым жыцці гэта правіла
дзейнічае добра. Мы спатыкаем розныя
праяўлення зла ў сваім жыцці і яны
бываюць суб'ектыўна фатальнымі (кагосьці
заб'е не залічаная сесія ці звальненне
з працы, іншы страціць сэнс калі на яго
вачах у дом, дзе прабываюць блізкія
асобы, трапляе ракета), кожны мае цяжкасці
і хвіліны нязноснага болю. Барацьба са
злом у свеце пачынаецца ад барацьбы з
ім у сваім жыцці і асяроддзі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий