Прабачыць не заўсёды простая справа!
Адной
з галоўных спраў у духоўным жыцці
з'яўляецца справа прабачэння. Не толькі
каб нам былі дараваны нашы грахі і
здзейсненае ў дачыненні да нашых бліжніх
зло, але каб і мы з сэрца прабачылі сабе
і бліжнім. Большасць клопатаў у нашым
жыцці пачынае вырашацца як толькі мы
пачынаем працаваць над тым, каб прабачыць.
Прабачэнне бывае цяжкай справай, таму
патрабуе падтрымкі ад Бога і іншага
чалавека, не толькі таго, хто можа нам
дапамагчы прабачыць, даць добрую раду
і падтрымаць, але і таго, каму мы прабачаем.
Прабачэнне вядзе да вызвалення, а таму
таксама важна каб вызвалены прастор
заняць нечым адпаведным.
Так,
не заўсёды мы самыя атрымліваем прабачэнне
з боку тых, каго мы з большай, ці меншай
свядомасцю пакрыўдзілі. Тут зноў жа
пытанне адкрытасці на Ласку і іншага
чалавека. Прабачэнне іншым не вядзе
аўтаматычна да таго, што будуць прабачаць
нам, як і тое, што мы самыя, атрымліваючы
прабачэнне, не навучымся адразу прабачаць.
Трошкі з гісторыі і цікавае
параўнанне:
1
талант = 34, 272 кг золата
1
дынар = сярэдні заробак за дзень працы
Нехта можа прабачыць 10.000 талантаў, а хтосьці
не ўяўляе мажлівым дараваць 100 дэнараў...
Які
доўг лягчэй прабачыць?
(Мц
18, 21-35)
Комментариев нет:
Отправить комментарий