Pro life - прыгожая справа!
Галоўнае
каб было жаданне? Безумоўна так і ёсць,
але бывае што іншыя фактары, як час,
іншыя абавязкі і г. д. Не дазваляюць
зрабіць так, як маеш намер. Серада, 10
лютага, пачатак Вялікага Посту, вечарам
пачатак рэкалекцый і запланаванае
спатканне з прадстаўнікамі пролайф
арганізацый ад якога неяк зашмат не
чакалася, а што стала ўсё ж выключнай
падзеяй.
Амерыканец,
аўстрыец і беларус, гучыць нібы пачатак
анекдота, але калі перажываеш спатканне
з гэтымі асобамі, застаецца не банальны
кароткі смяшок, але сапраўдная
доўгатрывалая і будуючая радасць.
Даводзілася сустракаць людзей якія
палымнеюць нібы ліхтары? Дык вось гэта
пра іх! Яркае і моцнае полымя, якое
таксама распальвае і тых хто побач.
Каталіцкі
святар, Шэнан, прэзідэнт Human
Life International найбуйнейшай пролайф
арганізацыі ў свеце які аб'ездзіў ужо
50 краін свету спаўняючы сваё заданне.
Яго даклад і сведчанне пра дзейнасць у
справе абароны жыцця а таксама пра
святарства і ролю святара – моцнае
перажыванне і добрая матывацыя. Кантрасты
між жыццём і барацьбой супраць яго,
дабром і злом, прадстаўленая сітуацыя
сённяшняга свету – усё гэта абудзіла
супраціўныя пачуцці і думкі, з аднаго
боку расчараванне, з іншага надзею і
радасць. Зло мае моц і моцна распаўсюджана
ў сённяшнім свеце, але ўсё ж на перамогу
большы шанец мае дабро. Неяк агульна...
Калі канкрэтна, дык сённяшні чалавек у
маральным плане знаходзіцца вельмі
нізка, вартасць жыцця і асабістая
годнасць чалавека абясцэньваюцца, нібы
свет ідзе на перад, але насамрэч адбываецца
супраціўны працэс, працэс рэгрэсу, а з
іншага боку тая надзея і радасць, бо
ёсць тыя, хто паспяхова супрацьстаіць
усяму гэтаму.
Ёханэс,
прадстаўнік гэтай жа арганізацыі толькі
ў Аўстрыі і яго, перад усім, сведчанне,
даклад аб дзейнасці і поспехах у справе
абароны жыцця (7200 выратаваных дзяцей
асобы якіх дакладна вядомы, але варта
памятаць што поспех не абмяжоўваецца
толькі дзецьмі, але таксама і іх бацькамі
якія пазбеглі наступстваў забойства
сваіх дзяцей). Але перад усім сведчанне
жывой хрысціянскай веры, жыцця малітвай
і Евангеллем. Пра гэта можна шмат казаць,
але трэба гэта пачуць, бо словы не
перададуць паставы, позірка і голасу.
«Праз малітву, адарацыю і прыняцце
Хрыста, можна паказаць жанчыне прыгажосць
жыцця якое ў ёй зараджаецца»
- такімі яго словамі можна перадаць
сутнасць таго, што робіць арганізацыя
Human Life International, якая ўключае ў сябе не
толькі намаганні адмовіць жанчын ад
здзяйснення аборту і далейшай дапамогі
ім, але таксама ў дапамозе тым, хто ўсё
ж гэты ўчынак здзейсніў. Яны аказваюць
не толькі матэрыяльную дапамогу, але
перад усім духоўную і псіхалагічную.
«Дапамога – гэта не асуджэнне, але
пытанне любові!».
За
адзін дзень давялося прыняць удзел у
двух семінарах прысвечаных пытанню
абароны жыцця, адзін адбыўся ў семінарыі,
другі пры пры
кафедральным саборы. Святары, псіхолагі,
актывісты рухаў за абарону жыцця, важныя
паняцці, як постабортны сіндром, сіндром
ацалелага, разважанні
аб глыбокай сувязі
між маці і яе дзецьмі і шмат
яшчэ цікавага і важнага.
Жыццё
– гэта сапраўды прыгожа і глыбока, але
сёння яно патрабуе сапраўды абароны і
клопату.
Уладыслаў
Валаховіч, той беларус, ён тлумачыў,
дапаўняў і сам таксама праводзіў
канферэнцыі. Сапраўды незвычайны
чалавек і актыўны абаронца жыцця. Дарэчы,
ён апроч усяго з'яўляецца дырэктарам
фонда "Открытые
сердца" і гэта найлепш яго
ахарактарызуе.
Ну і на
заканчэнне: прычына ўсмешкі на тварах
усіх прысутных.
Комментариев нет:
Отправить комментарий