Варта цаніць цяжкасці!
За
чым пайсці ў жыцці? Якой справе прысвяціць
сябе? На якую вяршыню варта аддаць усе
свае сілы ўзбіраючыся на яе? Кожны з
большай ці меншай свядомасцю, вольнасцю
і адказнасцю, ўсё ж сам выбірае свой
жыццёвы шлях. Вырашае ці зрабіць наступны
крок ці можа лепш не падпісвацца. І чым
большую свядомасць наступстваў (добрых
і благіх) маеш, тым цяжэй даецца выбар.
Кожная вартая праца патрабуе адпаведнай
працы, ахвяры, вернасці... Цяжкасці
неаднойчы добры сведак адпаведнасці
таго, што робіш. Калі змагаешся – вучышся,
набіраеш больш вопыту, напаўняеш большым
сэнсам сваё быццё і робіш гэтае быццё
больш вартым. Чамусьці так мала хто умее
цешыцца таму, што мае ў сваім жыцці
цяжкасці, цаніць выпрабаванні якія
спатыкае на сваім шляху, разумець
вартасць актуальнага моманту і абставін.
Не варта ўцякаць ад цяжкіх сітуацый, іх
трэба вырашаць, мужна і разважліва
выйсці насупраць, бо толькі так можна
іх пераадолець і асягнуць поспех.
Жыццё
можа быць сапраўды добрай прыгодай, ці
такой стане шмат залежыць ад цябе. Не
ўсё у жыцці залежыць ад нас самых, але
сапраўды шмат.
Комментариев нет:
Отправить комментарий