Навяртанне
Чалавек
умее хутка прызвычайвацца. І няма вялікай
розніцы ці гэта нешта простае, штодзённае,
як праца, вучоба ці атмасфера ў якой
жыве, ці гэта нешта надзвычайнае, як
моцныя эмоцыі, рызыкоўныя абставіны,
надзвычайныя падзеі, цуды... Раней ці
пазней усё гэта стане чымсьці звычайным,
перастане здзіўляць а нават можа
знеахвоціць. Хіба кожны неаднойчы
заўважыў што тая ці іншая рэч ці справа
моцна захаплялі калі былі яшчэ чымсьці
да чаго трэба імкнуцца, дзеля чаго
працаваць і прыносіць ахвяры, але калі
гэтае нешта ты ўжо трымаеш у руках, яно
ўжо не такое цікавае. Стала звычайным
і ўжо няма тых моцных пачуццяў якія былі
раней.
Што
такое навяртанне? Напэўна гэта калі ты
адышоў ад чагосьці, а потым, зразумеўшы
яго сапраўдную вартасць і патрэбу, зноў
вяртаешся да гэтага. Калі казаць пра
навяртанне хрысціяніна, то гэтае
навяртанне адбываецца штодня. Бо чалавек
хутка прызвычайваецца. Калі распачынаеш
абмяжоўваць справы веры на карысць
іншых патрэб і абавязкаў, з часам яна
становіцца чымсьці размытым, перастае
захапляць, цікавіць, здзіўляць і... проста
перастае быць нечым важным. Калі вера
праяўляецца толькі ў пабожных практыках
ад часу да часу, без сталага паглыблення,
узмацнення, новых адкрыццяў – звычайная
справа што гэтая сфера жыцця, хоць
насамрэч з'яўляецца самай важнай бо
менавіта яна надае жыццю сапраўдны
сэнс, усё больш становіцца чымсьці
другасным. Вера – гэта адносіны, а
адносіны патрабуюць сталых стасункаў
між асобамі. А не бывае такіх адносін
якія стала з'яўляюцца добрымі, глыбокімі,
таму мы і маем патрэбу навяртання. Кожны
дзень становячыся перад выбарам мы
гэтыя адносіны альбо паглыбляем і
умацоўваем, альбо руйнуем. Кожны дзень,
на працягу ўсяго жыцця, таму таксама
важна быць аб'ектыўным і, замест каб
калі разумееш што далёка ад Яго займацца
самабічаваннем зрабіць крок да навяртання,
а калі бачыш што ўсё добра не занадта
ганарыцца, але проста дзякаваць і радасна
перажываць гэты час, бо сапраўды невядома
якім будзе твой выбар заўтра.
І
варта памятаць што вельмі шмат залежыць
менавіта ад цябе, бо з таго боку заўсёды
можаш атрымаць прабачэнне, адкрытасць
і прыняцце.
Комментариев нет:
Отправить комментарий