Чалавек патрабуе чалавека!
Хіба
самай жудаснай стратай для чалавека
з'яўляецца страта сэнсу. Калі тое, чым
ён жыў, што будаваў аддаючы ўсе свае
сілы, патэнцыял, што было найважнейшым,
цэнтральным, сэнсам... калі ўсё гэта
руйнуецца чалавек ламаецца. Яшчэ нядаўна
ўсё было добра і перспектыўна, а цяпер
ён стаіць з пустымі рукамі, здзіўлены
і спалоханы. Не засталося нічога, навокал
цемра, ён адзін і ўжо нічога не можа
зрабіць, няма ні жадання ні сілы. І ў
гэты момант ён вельмі моцна патрабуе
дапамогі, каб знайшоўся хоць нехта хто
яго заўважыць і заахвоціць зрабіць
крок, хоць адзін, хоць маленечкі, не
важна ў якім напрамку, бо не гэта цяпер
галоўнае, важна зрабіць першы крок, каб
узняцца, каб абудзіць надзею, каб
пераадолець страх і адчай.
Чалавек
патрабуе чалавека. Які б ты моцны ні
быў, колькі б ведаў і досведу не меў,
ёсць хвіліны і абставіны дзе ты сам не
зможаш знайсці добры, а нават і наогул,
выхад. Канчатковае рашэнне безумоўна
належыць толькі да цябе, бо перад усім
менавіта табе потым збіраць плён, але
сапраўды важныя рашэнні патрабуюць
дапамогі звонку, іншага погляду, шырэйшай
перспектывы. Важна каб гэты чалавек быў
шчырым і адказным, каб меў досвед і
разважлівасць, і пажадана каб не меў
свайго інтарэсу ў справе.
Так,
гэта калі чалавеку дрэнна і цяжка, а ці
ён патрабуе іншай асобы калі яму добра?
Калі асягнуў поспех, атрымалася здзейсніць
нейкую справу, пераадолець нешта,
перамагчы? Ці тады ён таксама патрабуе
кагосьці каб з ім гэтым падзяліцца, каб
перадаць зарад сваёй радасці яшчэ і
іншаму? Калі не, то які тады ў гэтых
перамогах і дасягненнях сэнс? Навошта
намаганні, пераадольванні і ахвяры? Ці
не жывем мы ў вялікай ступені дзеля
іншых, прысвячаючы ім час, клопат, працу?
Чалавек
патрабуе чалавека і важна ўмець адказна
гэтую патрэбу заспакоіць, памятаючы
што і цябе вельмі патрабуюць і будучы
гатовым гэтую дапамогу даць.
Комментариев нет:
Отправить комментарий