Тры ў адным, як кава...
Кожны
дзень іншы. Іншыя падзеі, спатканні,
абставіны, размовы... шмат непаўторнага,
добрага і не зусім. Падводзячы вечарам
вынік дня, разважаеш што было, як было
і робіш высновы, дзякуеш, цешышся, а можа
і трошкі сумуеш бо не ўсё было найлепш.
І так, учора вечарам, разважаючы якім
быў мінулы дзень, прыпомніліся шматлікія
добрыя падзеі і з'явіліся некаторыя
цікавыя думкі. Дык вось: тры падзеі і
разважанні пра іх у адным дні.
Падзея
першая.
Раніца.
Нягледзячы на тое, што спалося дрэнна,
а напярэдадні вечарам было цяжка заснуць,
усё ж абудзіўся з добрым настроем і з
нецярпеннем зазірнуў пад падушку...
Навошта? Бо ўчора быў успамін святога
Мікалая і , не ведаю як ў каго, але прынамсі
ў маёй сям'і, існуе традыцыя што на свае
імяніны святы Мікалай кладзе пад падушкі
падарункі, якія безумоўна можна атрымаць
толькі за добрыя паводзіны. Я стараўся
сябе добра паводзіць, але ўсё ж напярэдадні
вечарам мяне моцна турбавалі думкі ці
ўсё ж заслужыў і ці пад маёю падушкаю
ўжо ляжыць падарунак, а калі не, то ці
ён там з'явіцца. Намаганні каб хутчэй
заснуць, шматлікія абуджэнні падчас
ночы, стрымліванне сябе каб не зазірнуць
пад падушку не ў адпаведны час і ранні
пад'ём маглі напэўна стаць прычынай
недасыпу і не зусім аптымістычнага
настрою, але сталася інакш: выспаны, з
добрым настроем і падарункам у руках я
распачаў гэты прыгожа дзень.
Радасць
і спраўджаныя спадзяванні – моцны
сродак супраць недасыпу і матыватар
добрага настрою.
Падзея
другая.
Нядзельная
практыка ў парафіі, чатыры Імшы... Яркай
падзеяй было тое, што трэба было падмяніць
святога Мікалая і раздаць падарункі
дзецям, але падчас апошняй, чацвёртай
святой Імшы, на хвілінку маю ўвагу
прыцягнула іншая падзея. Маладая маці
з хлопчыкам на руках. Звычайная карціна.
Але ў пэўным моманце хлопчык пачаў
круціцца і разрабляць, на што была
неверагодна прыгожая рэакцыя маці: яна
скіравала яго позірк на галоўны алтар
і пачала распавядаць хто там ёсць і як
трэба паводзіць сябе перад Яго абліччам.
Гэта
нешта вельмі прыгожае калі бацькі
навучаюць дзяцей. Калі перадаюць ім
тое, што з'яўляецца важным у іх жыцці,
каб дапамагчы расставіць прыярытэты
сваім дзецям. Маладая маці якая вучыць
веры свайго сына... моцна і прыгожа...
Падзея
трэцяя.
Ціха
і мірна едучы аўтобусам, заняўшы свабоднае
месца і азірнуўшыся навокал, стаў сведкам
нетыповай сітуацыі. Вельмі добра калі
між членамі сям'і добрыя адносіны, але
назіраць як бацька і дачка слухаюць
музыку праз адну пару навушнікаў на
дваіх мне напрыклад не даводзілася
ніколі.
Розніца
пакаленняў, поглядаў, інтарэсаў, жыццёвага
досведу – усё гэта можа стаць прычынай
падзелаў між людзьмі, але сапраўды
моцныя тыя, хто нягледзячы на розніцу
крочаць праз жыццё разам, слухаючы адну
музыку...
Так,
кожны дзень – гэта маленькае жыццё, як
нехта добра падкрэсліў.
по-настоящему так)))
ОтветитьУдалитьдо мурашек))
вельмі прыгожа і цікава!))
ОтветитьУдалитьзадумалася над некаторымі рэчамі