Спадарожнік на пачатак Адвэнта
Чарга
выпадковых здарэнняў ці Божы провід?
Напэўна кожны хоць раз у жыцці разважаў
над падобным пытаннем пасля перажывання
чагосьці, што моцна кранула, дало імпульс
для задумы. Жыццё можа выдавацца шэрым,
падзеі ў ім нязначнымі, але калі атрымаеш
мажлівасць паглядзець на сябе з боку,
з перспектывы, можна здзівіцца каляровасці
і велічы гэтага жыцця, моцы, з якой ў ім
дзейнічае Бог.
Чарговы
тыдзень Адвэнта хутка скончыцца, будзе
запалена трэцяя свечка ў адвэнтовым
вянку (іншая ад астатніх трох). Час ідзе
хутка, але прыгожа і глыбока. І ў гэтым
часе мы спатыкаем шматлікіх спадарожнікаў:
асобы, гістарычныя постаці, думкі,
успаміны... А для мяне адным з такіх
спадарожнікаў на пачатку Адвэнта стала
сапраўды добрая кніга. Жоўтая, непрыкметная,
але неверагодна глыбокая і своечасовая.
Кніга-дзённік святара які правёў сем
месяцаў у закрытым кляштары трапістаў,
скончыўшы свой побыт менавіта светкаваннем
Божага Нараджэння. Здавалася б што можа
быць у ёй цікавага, бо што цікавага можа
адбывацца ў закрытым кляштары дзе кожны
дзень гэта звычайна толькі тры пункты:
малітва, праца і самаадукацыя. Ніякага
action, гучнасці
ці яшчэ якой мішуры, але так сапраўды,
тое, што там адбываецца і як людзі гэта
перажываюць неверагодна захапляе,
кранае і ўводзіць у задуму так моцна,
што словамі гэтага не перадаць, бо ці
мажліва словам апісаць блізкія стасункі
с жывым Богам?
Падчас чытання з'явілася пачуццё што
аўтар, пішучы безумоўна пра сябе і свае
перажыванні, піша пра мяне (а мы з ім
сапраўды вельмі падобныя, канешне калі
не зважаць на тое, што я не прафесар, не
выкладчык ва ўніверсітэце, не аўтар
кніг, а тым больш бесцэлераў, жыву ў іншы
час, іншай геаграфічнай прасторы, значна
маладзейшы і менш жыццёвага досведу
маю... хм, хіба лепш спыніцца, бо падабенства
не застанецца ніякага... але яно проста
праяўляецца ў іншым), я сапраўды ўбачыў
сябе, пытанні, якія мяне моцна турбуюць,
рэчы, над якімі працую, думкі, над якімі
разважаю. Нават больш, бо ён піша аб тым,
у чым сапраўды цяжка прызнацца перад
усім самому сабе...
Неверагоднае перажыванне. Адной з думак,
якая моцна мяне кранула і стала сапраўды
перакананнем, з'яўляецца тое, што варта
давяраць Богу, слухаць Ягоны заклік,
крочыць разам з Ім па дарозе на якую Ён
запрашае.
Комментариев нет:
Отправить комментарий