Добрыя размовы
Так бывае, што пасля размовы, ці ўдзелу
ў нейкай супольнай дыскусіі, застаецца
пэўны асадак. Хоць і была добрая тэма,
шчырыя і праўдзівыя выказванні
меркаванняў, але дзесьці ўсё ж праскочылі
нейкія адна-дзве рэплікі і застаўся
гэты дыскамфорт.
«Язык мой – вораг мой!» - гаворыць вядомая
прыказка. І так сапраўды нярэдка
здараецца. Не хочаш сказаць благога ці
папросту непатрэбнага, а яно неяк само,
але адказваць потым трэба ўжо як за
цалкам свядомы ўчынак.
Найлепшы спосаб каб аб нечым даведаліся
як мага больш людзей – казаць шэптам,
асобна і пажадана са словамі тыпу «гэта
толькі асабіста табе кажу, захавай у
таямніцы». Вельмі дзейсны метад.
Не размаўляць увогуле – немажліва, бо
гэта самы распаўсюджаны спосаб перадачы
інфармацыі. Таму, калі заўважаеш за
сабою клопат з гэтай справай, варта як
мага хутчэй брацца за працу і нешта з
гэтым рабіць. Спачатку навучыцца проста
маўчаць, потым каб прамаўчаць у сітуацыі
калі лепш прамаўчаць, а пасля вучыцца
гаварыць тое, што трэба гаварыць, што
будзе адпаведным і канструктыўным. І
варта памятаць, што чым менш гаворыш,
тым лепш і верагоднасць пашкадаваць
потым таксама меншая.
Некаторыя людзі ўвогуле сумняваюцца
ці мажліва каб размова не пакінула пасля
нейкіх нясмачных крышынак, але гэта
напэўна неправідловае меркаванне,
справа толькі ў тым, што добрая размова
патрабуе значна больш, але і дае таксама
не менш. Варта прыслухацца да рады з
Бібліі: «Пры шматслоўі ня ўнікнуць
грэху, а хто стрымлівае вусны свае —
разумны.» (Выс. 10:19)
Комментариев нет:
Отправить комментарий