Са святам! Дабра, міру і сапраўднай любові кожнаму сэрцу!
Апошняя
раратняя Імша а праз некалькі гадзін
вігілійная вячэра, ламанне аплаткай,
добрыя словы, сямейная атмасфера... Потым святая Імша Пастэрка, радасць і
віншаванні...
Прыгожы
час. Ужо амаль скончыўся Адвэнт, падведзены
вынік як атрымалася споўніць пастановы,
на кухні чуць смачны пах патраў, які
яшчэ смачнейшым робіць факт сціслага
посту на працягу сённяшняга дня...
прыгатаванні амаль скончаны, але ці
Езус народзіцца сёння ў нашых сэрцах?
Трэба не згубіць Яго ва ўсёй гэтай
мітусні. Ён блізка: у сэрцах людзей якія
спяшаюцца дадому з працы, у сэрцы маці,
якая турбуецца каб добра ўсё прыгатаваць,
у дзецях, якія што некалькі хвілін
адрываюцца ад дапамогі бацькам каб
спраўдзіць ці не прыйшло «важнае»
паведамленне, ці чаго мы так шукаем за
шклом уцякаючы ад рэчаіснасці? Прыгожы
дзень, добры настрой і нейкі непакой...
Гэта варта сапраўды цаніць і адпаведна
ўспрымаць, бо можа стацца што гэты
непакой чакання не спраўдзіцца, не будзе
так як чакалася, як прыгатавала нас
рэклама і нават Адвэнт, для гэтага варта
паглядзець на гэтае свята як мага больш
аб'ектыўна, зразумець які сэнс яно мае
і канешне добра яго перажыць, з радасцю,
чыстым і адкрытым сэрцам, з даверам і
любоўю.
Са святам!
Дабра, міру і сапраўднай любові кожнаму сэрцу:)
Комментариев нет:
Отправить комментарий