Варта планаваць!
Свабода і
адказнасць – гэта не супрацьлеглыя
паняцці. Сапраўды, можа падавацца што
ёсць інакш, што свабода – гэта ніякіх
абавязкаў, рабі што хочаш і як хочаш.
Але гэта немажліва. Бо насамрэч абавязкі,
а менавіта тое як ты іх выконваеш і да
іх ставішся сведчыць аб тым, наколькі
ты свабодны чалавек. Свабодны чалавек
– гэта той, хто добра выконвае свае
абавязкі, клапоціцца аб тым,
каб быць верным дадзенаму слову, учыненай
пастанове. Добры спосаб спраўдзіць
наколькі ты свабодны ў сваіх абавязках
– выняць цябе з штодзённасці, дзе ўсё
запланавана, вядома і мае належнае
месца, безумоўна калі так ёсць у тваім
жыцці. Заняць цябе іншымі справамі і
паглядзець як будзеш апроч гэтага
выконваць і тыя свае. Гэта добра сведчыць
аб свабодзе і свядомасці.
Таму вельмі
важна ўмець планаваць свой час і абавязкі
і старацца каб быць гэтаму верным. Дзень
тады праходзіць больш плённа, а
задавальненне што добра выканаў належнае
матывуе і робіць жыццё «смачнейшым».
Гэта дзень, а што калі тваё жыццё таксама
будзе спланаваным, мець сэнс і мэту? Ці
не будзе яно больш плённым і вартым? Ці
не будзе прыносіць значна
больш задавальнення? Бо
сапраўды, калі жыццё з'яўляецца чымсьці
канкрэтным, а не абы чым, яно прыносіць
канкрэтны добры плён, а не абы што. Добра
запланаваць дзень застаючыся пры гэтым
свабодным – цяжкая справа, жыццё –
амаль нерэальная,
але тут як і з кожнай справай: спачатку
патроху, потым памалу падымаць планачку...
Комментариев нет:
Отправить комментарий