Адзінства ў адменнасці!
Кожны чалавек
іншы. Гэта іншы велізарны сусвет напоўнены
думкамі, марамі і пачуццямі. Іншыя
інтарэсы, радасці і турботы, досвед.
Іншы пункт гледжання і спосаб разумення.
Кожная,
напрыклад парафіяльная, супольнасць, таксама мае адменныя рысы: іншая
атмасфера, традыцыі, адносіны між
людзьмі. І гэта можна заўважыць калі
перажыць з гэтай супольнасцю хаця б
адзін дзень. Калі не прыглядацца, то ўсё
выглядае таксама як і паўсюль, але калі
з цікавасцю прыгледзецца, то гэтыя
заўважаныя разынкі распавядаюць і
абуджаюць інтарэс, каб далей гэтую
супольнасць адкрываць і ёю цікавіцца.
Але нягледзячы на гэтыя адрозненні мы
ствараем нешта адно цэлае, моцнае і
прыгожае.
На жаль
рэдка, але ўсё ж даводзіцца, перажыць
той ці іншы дзень з іншай супольнасцю,
прыгледзецца, набрацца досведу і проста
больш актыўна і цікава пражыць дзень.
І здараюцца сітуацыі над якім потым
праз пэўны час разважаеш і робіш высновы.
І разважаючы сённяшняй раніцай над
тэкстам Евангелля на сённяшні дзень,
прыпомніліся падобныя абставіны якія
сам назіраў. Дык вось, як распавядае
сённяшняе Евангелле, ёсць дзве скрайнія
паставы, між якімі безумоўна ёсць і
сярэдзіна, людзей, якія складаюць ахвяры: тыя, хто
дае маючы ўдосталь і ганарыцца тым, што
дзеліцца маючы вялікі запас і ніяк не турбуецца гэтай «стратай», чыніць
гэта на паказ і жыве ў
ілюзіі сваёй велічы і тыя, хто гатовы з
даверам аддаць астатняе. Першыя - нярэдка
пустыя, а таму і гучныя, другія – нярэдка
незаўважаныя і ціхія, бо перапоўненыя
да берагоў.
Дарэчы з
супольнасцямі падобная сітуацыя, бо
людзей яднае адзін інтарэс і спосаб
дасягнення супольнай мэты. І хоць ёсць
між намі розніца, кожны, раней ці пазней,
разумее, што крочыць ў адзіноце далёка
не атрымаецца, кожны ў пэўныя моманты
патрабуе дапамогі і падтрымкі. А тым
больш, што адменнасць чыніць працу больш
крэатыўнай, цікавай і плённай.
Комментариев нет:
Отправить комментарий