Усяго хіба лепш не ведаць...
«А калі б я ведаў...»,
«Чаму я так позна гэта зразумеў?»...
Чалавек пазнае свет не адразу, але з
цягам часу. На працягу ўсяго жыцця ён
збірае досвед, адкрывае нешта новае,
руйнуе старыя і будуе новыя ілюзіі.
Часам здаецца што можа было б лепш каб
адразу ўсё ведаць, разумець, бо можа не
было б столькі памылак, змарнаванага
часу і гэтак далей, але ці так сапраўды
было б добра? Хіба цікавасць да жыцця
знікла б ужо на другі дзень існавання.
Бо які сэнс? Вядома як жыць, вядома мэта,
дзеля чаго жыць, а застаецца толькі
чакаць калі настане момант смерці
кульмінацыя, галоўны момант дзеля якога
жывём і стараемся жыць як найлепш. Ці
перастаў бы чалавек рабіць памылкі?
Хіба не, рабіў бы спецыяльна каб гэтае
жыццё неяк разбавіць, напоўніць. Ці быў
бы чалавек больш радасным? Знікла б
некалькі матываў для яе. Радасць адкрыць
нешта новае, зразумець, радасць навучыць,
падзяліцца досведам, радасць працы над
сабою і збірання плёну гэтай працы. Не
было б выключных, творчых, цікавых сваёю
адменнасцю людзей. Усе б усё ведалі і
добра разумелі.
Але ёсць інакш: узлёты
і падзенні, адкрыцці, знаходзім і зноў
губляем сэнс. І так сапраўды ёсць добра.
Комментариев нет:
Отправить комментарий