Розныя бываюць спатканні...
У кожным чалавеку
ёсць моцная патрэба быць прынятым,
заўважаным. Яна настолькі моцная, што
ўсё астатняе можа згубіць сэнс калі
гэтая патрэба не будзе заспакоена.
Закхей, з
сённяшняга Евангелля, вырашае змяніць
сваё жыццё пасля таго як быў прыняты і
адчуў падтрымку з боку Езуса. Цікава
што Езус не гаворыць яму нічога на тэму
навяртання, не заахвочвае да яго, але
гэтае рашэнне змяніць жыццё паходзіць
з сэрца самога Закхея. Адно спатканне
можа змяніць усё жыццё.
Ёсць людзі, чыя
прысутнасць цалкам змяняе атмасферу.
Інакш пачынаеш гаварыць, іншыя паводзіны
ў тых жа абставінах, ён можа нічога не
сказаць услых, але прысутнасць гэтага
чалавека неяк кажа табе паводзіць сябе
інакш.
Комментариев нет:
Отправить комментарий