Міласэрнасць і дабро
Сакраманты, абвяшчэнне
і міласэрнасць – тры асноўныя аспекты
Касцёла якія не могуць існаваць адно
без аднаго.
У апошні час даводзіцца
шмат чуць менавіта аб міласэрнасці,
другі дзень засяроджання (які адбываецца
раз на месяц) прысвечаны гэтай тэме, які
правёў зноў жа дырэктар арганізацыі
Caritas, але іншы
і нават з іншай краіны і разважанні
гэтай тэмы мелі іншыя аспекты, год
Міласэрнасці, які хутка распачнецца ў
Касцёле, сённяшняя ўрачыстасць... Цікавая
тэма, пра яе можна шмат казаць, а чаму б
і не?
Быць сапраўды
гатовым да акту міласэрнасці – гэта
адважыцца падзяляцца нечым важным для
сябе самога, з тым, хто гэтага таксама
вельмі моцна патрабуе ў канкрэтны
момант, разумеючы што могуць не
падзякаваць, не пахваліць, агулам, быць
свядомым што не атрымаеш нічога замест.
Так, вельмі
важнай з'яўляецца гэтая матэрыяльная
дапамога, але варта памятаць, што
матэрыяльная беднасць з'яўляецца вынікам
беднасці духоўнай. І нават самыя добрыя
акцыі дапамогі могуць рассыпацца пры
занядбанні духоўнага аспекту.
Кожнае зло
вынікае з недахопу любові. Чамусьці так
проста зрабіць нешта злое, нізкае,
банальнае, а нешта вартае, добрае,
патрабуе часам сапраўды вялікай мужнасці,
пераадольвання сябе і нейкага
нерацыянальнага сораму ўнутры, супраціву.
Ёсць гэтае разуменне што трэба больш
добрага, але... Не, не ёсць так, што нібы
ў свеце больш зла, проста яно крычыць
гучней, проста паўсюдна меркаванне
ўзвялічваць яго і надаваць яму большую
вартасць чым належыць. А добрае? Яно
ёсць, ціха, але моцна, незаўважальна,
але паўсюдна.
Комментариев нет:
Отправить комментарий