Вось
і прамінуў першы тыдзень прабывання ў
Казахстане. Першыя ўражанні, шматлікія
размовы, новыя мясціны і краявіды. Гэта
іншы свет, іншы спосаб жыцця і адносін
між людзьмі. Знаёмства з мясцовым
Касцёлам і тымі, з каго ён складаецца.
Першае
уражанне – прастор, вялізарны прастор
навокал. І справа ў тым, што мяне не
высадзілі сярод стэпу, першае, што я
ўбачыў – Астана. Маладая сталіца
Казахстана, прасторная, новая, але нейкая
пустая...
Кепскія
дарогі? Можа я чакаў горшага, але не ўсё
так дрэнна, асабліва шаша і галоўныя
вуліцы гарадоў.
Апошняе
яскравае ўражанне – горад Петрапаўлаўск,
недалёка ад мяжы з Расіяй. Калісьці ён
быў населены выключна рускімі, цяпер
ёсць інакш. Горад з прыгожай цэнтральнай
вуліцай, паркамі, фантанамі, горад, дзе
на галоўнай вуліцы знаходзіцца каталіцкі
касцёл, што з'яўляецца чымсьці неверагодным
для краіны, дзе большасць насельніцтва
– мусульмане. Незвычайна было ўбачыць
столькі людзей, якія проста вышлі вечарам
на спацар, нярэдка сем'ямі і гэта прыгожа.
Такі
вось пост, пост пра два ўражанні, а між
імі 7 прыгожых дзён.
P.
S.:У Казахстане вельмі смачнае
марозіва, шмат адкрытых, добрых і
гасцінных людзей:)
Комментариев нет:
Отправить комментарий