Развітанне,
цягнік і вяртанне дадому. Прыгожае,
адзначанае падарожжамі, сонцам, усмешкамі
і спатканнямі лета, яго можна ўжо лічыць
гісторыяй. Прыгожай гісторыяй, якая
пачалася захапленнем прыгажосцю гор і
гэтым жа скончылася. А між імі 5000 км.
Тое, аб чым я марыў, аказалася толькі
маленькай прадмовай таго, што Бог даў
мне перажыць за гэты час.
Калі
ты самотна едзеш цягніком, маеш шмат
часу, каб спакойна пасядзець, разважыць,
успомніць і падвесці вынікі. І сёння
добры час, каб менавіта не планаваць
заўтра, а з радасцю і ўдзячнасцю ўспомніць
тое, што ўжо перажыў. Зрабіць рахунак
набытага духоўнага скарбу. Бо калі тое,
што ты робіш і перажываеш не ўзбагачае
тваё сэрца, то ці мае яно сэнс?
P.
S.: 1 верасня – гэта Дзень Ведаў, дзень
смутку для вучняў і студэнтаў, а для
кагосьці гэта дзень пэўнай настальгіі
па студэнцкаму ладу жыцця. І ідучы сёння
вуліцамі Мінску, спатыкаючы шматлікіх
студэнтаў, я гэтую настальгію адчуваў,
бо для мяне сённяшняя дата не азначае
пачатку навучальнага года, яна азначае
запланаваны дзень вяртання дадому і
перада мною год практыкі, а не грызення
граніту навукі.
Настальгія,
падвядзенне вынікаў, дарога дадому –
змешаныя пачуцці :)
Комментариев нет:
Отправить комментарий