Як
жа прыгожа жыць! Проста жыць. Радавацца
і сумаваць. Узмываць як птушка ў неба і
каменем падаць уніз. Дзякаваць за тое,
што маеш і за тое, што цябе
мінула, пагражала, але прайшло побач.
Расчароўвацца і зноў знаходзіць надзею.
Спаўняць мары і знаходзіць і разважаць
над новымі. Знаходзіць сябра і зноў
заставацца самотным. Быць сабою, быць
шчырым. Быць тым, з кім можна проста
глядзець на зоркі, не больш, але і не
менш. Захапляцца захадам сонца і
світаннем, дажджом і спякотай, бурай і
ціхім вецярком. Хутка прачытаць добрую
кнігу а потым сумаваць па ёй і з нецярпеннем
шукаць новую. Атрымаць падарунак і
зрабіць падарунак. Сказаць і пачуць
словы падзякі. Падтрымліваць і атрымліваць
падтрымку. Бачыць перспектыву і сэнс і
ламаць галаву, асабліва калі трэбы было
б ужо і спаць.
Так
прыгожа проста жыць! Быць радасным і
добрым і дзяліцца гэтым...:)
Комментариев нет:
Отправить комментарий